Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад пярсіцкі ткуць яны. А за сьцяной сьмяецца поле, Зіяе неба з-за вакна І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расьцвіла вясна, Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі. Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука Заміж пярсіцкага узора Цьвяток Радзімы васілька.
Просмотры: 5557 Лайки: 1 Комменты: 0 Длительность: 02:46
Просмотры: 5264 Лайки: 2 Комменты: 0 Длительность: 02:25
Просмотры: 4847 Лайки: 0 Комменты: 0 Длительность: 03:10
Комментарии (0)