СПАДЧЫНА сл. Я Купала, муз. І. Лучанок Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына * Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены. І тое нуднае ягнят Бляяньне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы. Жыве зь ім дум маіх сям'я І сьніць зь ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
Просмотры: 5557 Лайки: 1 Комменты: 0 Длительность: 02:46
Просмотры: 5264 Лайки: 2 Комменты: 0 Длительность: 02:25
Просмотры: 4847 Лайки: 0 Комменты: 0 Длительность: 03:10
Комментарии (0)